Паменшылася колькасць лясоў з радыеактыўным забруджваннем

 У першым паўгоддзі плошча лясоў, аднесеных да зон радыеактыўнага забруджання, паменшылася на 29,8 тыс. га, ці 2,1%, паведамляе УП "Беллесахова". 



radyjacyja.jpg

Паводле даных прадпрыемства, тэрыторыя, аднесеная да зоны першачарговага адсялення са шчыльнасцю забруджання глебы цэзіем-137 40 Кі/кв. км і больш, паменшылася з 3,5 тыс. га да 2,1 тыс. га (на 40%), да зоны наступнага адсялення (ад 15 да 40 Кі/кв. км) — на 4,7%, да зоны з правам на адсяленне (5—15 Кі/кв. км) — на 1,2 %, да зоны з перыядычным радыяцыйным кантролем (1—5 Кі/кв. км) — на 1,8%. 
У выніку радыяцыйнага абследавання земляў ляснога фонду Мінлясгасу ў першым паўгоддзі 2015 года ўстаноўлена памяншэнне плошчы зон радыеактыўнага забруджвання на 8,6 тыс. га, што абумоўлена зніжэннем шчыльнасці забруджання глеб цэзіем-137 у выніку радыеактыўнага распаду, пераразмеркавання радыенуклідаў па кампанентах лясных экасістэм, паведамляе "Беллесахова". 
Цяпер плошча ляснога фонду ў зонах радыеактыўнага забруджвання ў арганізацыях, падведамасных Мінлясгасу, складае 1.416,2 тыс. га (17,5% ад агульнай плошчы). 
Паводле БелаПАН