Памёр Аляксандр Куллінковіч
Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў былы гітарыст гурта Нейра Дзюбель Юры "Паскуда" Навумаў.
Аляксандр Куллінковіч — вакаліст і лідар беларускага рок-гурта "Нейра Дзюбель", які грае з 1989 года.
Паводле euroradio.fm, раніцай у пятніцу Аляксандр накіраваў СМС аднаму з сяброў, што кепска сябе адчувае і выклікае хуткую.
Музыка памёр ад легачнай недастаковасці 4 жніўня, паміж 8 і 9 раніцы ў 3-й бальніцы ў Мінску.
Сёння “Нейра Дзюбель” мусіў выступаць на фестывалі “Рок за Баброў”.
Аляксандру Кулінковічу было 46 гадоў.
Мы шчыра спачуваем родным і блізкім Аляксандра.