Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Яму было 57 гадоў
Уладзімір Ляхоўскі быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ, адзначае «Наша Ніва».
Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Ён нарадзіўся 5 лютага
1964 года ў Мінску. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук,
Нацыянальным архіве, факультэце міжнародных адносін БДУ.
Сфера яго навуковых інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ
ст.: часоў Першай сусветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Быў адным з укладальнікаў
зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001), аўтар
кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг.»
(2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый
у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).