Папа Францыск атрымаў тысячы віншаванняў на е-мэйл

Рымскі Папа сёння адзначае 80-годдзе.

backi_geyau_prosyac_papu_francishka_dapamagchy_polshchy.jpg


Вялікая колькасць людзей скарысталася магчымасцю павіншаваць Францішка з юбілеем праз электронную пошту. Раніцай 17 снежня 2016 г. на адмысловых паштовых скрынях было каля 50 тыс. віншавальных паведамленняў. Большасць з іх прыйшла на англійскай, іспанскай і італьянскай мовах. Больш за тысячу віншаванняў Папа атрымаў на лаціне.
За некалькі дзён да 80-годдзя Пантыфіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла электронныя адрасы, на якія можна кіраваць віншаванні для Францішка: Papafranciscus80@vatican.va (па-лацінску), PapaFrancesco80@vatican.va (па-італьянску), PapaFrancisco80@vatican.va (па-іспанску і партугальску), PopeFrancis80@vatican.va (па-англійску), PapeFrancois80@vatican.va (па-французску), PapstFranziskus80@vatican.va (па-нямецку), PapiezFranciszek80@vatican.va (па-польску).
Віншаванні можна дасыласць таксама ў сацыяльных сетках на хэштэг #Pontifex80.
Паводле Ватыканскага радыё