Андрэй Шорац пра Катоўку: «Напэўна, будаваць там нічога не будзем»

Пасля пратэстаў эколагаў і мясцовых жыхароў высечку дрэў у скверы Катоўка вырашана было спыніць.

d43a7bc1_2b72_4561_b772_ea8b64502117_w987_s_s.jpg

Цяпер улады сталіцы шукаюць новы ўчастак для будаўніцтва каталіцкага касцёла ў Савецкім раёне. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
«З майго пункту гледжання, пытанне надуманае, асаблівай экалагічнай значнасці гэты сквер не мае. І калі б там з'явіўся храм (а храм — гэта заўсёды нейкае добраўпарадкаванне), ён бы аздобіў Катоўку, — выказаў сваё меркаванне Андрэй Шорац. — Але па той прычыне, што асобныя грамадскія арганізацыі падымаюць гэтае пытанне і людзі выступілі супраць, мы прыпынілі працы і, напэўна, будаваць там нічога не будзем. Прыбярэм спілаваныя дрэвы і прапануем гэтай арганізацыі, якая актыўна падымала людзей супраць высечкі, прыняць такі ж актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сквера. Каб узялі рыдлёўкі і паказалі, што, акрамя стварэння карцінкі на камеру, яны ўмеюць яшчэ і працаваць, упрыгожваць раён».
Андрэй Шорац падкрэсліў, што гэта павінен быць не разавы суботнік. Эколагі павінны ўзяць пастаяннае шэфства над скверам.
Што да новага месца для будаўніцтва храма, то знайсці яго ў Савецкім раёне не так проста. «Храм можна пабудаваць не паўсюль. Гэта павінна быць прыгожае месца, з добрай транспартнай даступнасцю, — растлумачыў старшыня Мінгарвыканкама. — Мы вывучаем новыя пляцоўкі. Што-небудзь прапануем».
Паводле onliner.by