Мазыранка пра будоўлю: Мы ляжам пад колы самазвала, але тэхніку не пусцім
У Мазыры працягваюцца пратэсты жахароў некалькіх шматпавярховікаў вуліцы Пралетарская, Няжнова і завулку Первамайскага супраць пабудовы 11-ціпавярховага дома ў іх супольным двары.

Актывісты працягваюць звяртацца ў розныя інстанцыі: у мясцовы райвыканкам, пракуратуру, санстанцыю, аблвыканкам ды міліцыю. Жыхары перакананы, што афармленне дакументаў на маючую адбыцца будоўлю адбылося з грубымі парушэннямі закона і просяць узбудзіць па гэтыму факту крымінальную справу. Губернатар Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік падчас прамой лініі з жыхарамі паабяцаў, што будзе сфармаваная камісія з прадстаўнікоў аблвыканкаму, райвыканкам і мясцовых жыхароў каб усебакова разабрацца ў справе.
Але пакуль чыноўнікі разглядаюць іх звароты і скаргі, жыхары штодня стаяць пад будаўнічай брамай і не пускаюць на пляцоўку тэхніку. Некалькі дзясяткаў актывістаў з раніцы і да цямна стаяць на добраахвотнай варце і гатовы легчы пад колы самазвала ці экскаватара, але не дапусціць знішчэння дзіцячай пляцоўкі і зоны адпачынку ў сваім двары.




Паводле Гомельская вясна