МЗС заявіла Расіі пратэст у сувязі з выказваннямі Рашэтнікава
22 снежня у Міністэрства замежных спраў быў выкліканы дарадца-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Расійскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з выказваннямі дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы «Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў» Рашэтнікава Л.П. на адрас Рэспублікі Беларусь.
«Беларускім бокам была дадзена прынцыповая ацэнка ў дачыненні да неабгрунтаванасці па сутнасці і катэгарычнай непрымальнасці па форме падобных заяваў. Падкрэслена, што яны абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расійскіх адносін, а таксама зафіксаваным у двух-і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых брацкіх дзяржаў, — павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці», — гаворыцца ў інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай МЗС.
Паводле Нашай Нівы