Папскі нунцый наведаў дзяцей у інтэрнаце і накарміў бяздомных
1-2 чэрвеня ў Гомелі знаходзіцца апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

У першы дзень візіту прадстаўнік папы рымскага наведаў інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, пабудаваны дабрачыннай каталіцкай місіяй «Карытас-Міласэрнасць».
У той жа дзень пасла Ватыкана чакалі ў Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы, дзе ён прыняў удзел у абедзе для бедных і бяздомных. Арцыбіскуп Габар Пінтэр сам паказаў прыклад служэння: апрануў фартух і дапамагаў разліваць суп, раздаваць ежу бедным і бяздомным.
naviny.by