Перад паездкай у Літву з 15 верасня трэба запаўняць электронную анкету — Мінсктранс
Без запаўнення анкеты трапіць на пасадку ў аўтобус будзе немагчыма.

З 15 верасня перад паездкай у Літву пасажыр павінен самастойна запоўніць электронную анкету Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы і атрымаць QR-код, паведамілі ў "Мінсктрансе".
Са згаданай даты пасадка пасажыраў у аўтобусы, што следуюць у населеныя пункты Літвы, будзе ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці QR-кода.
Спасылкі для запаўнення электроннай анкеты: на рускай мове, на англійскай, на літоўскай.
Як паведамлялася, "Мінсктранс" 10 верасня аднавіў штодзённае выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск-Вільня.
interfax.by