«Перамога будзе за намі!». Пецярбургскія беларусы 84-ты вечар запар зладзілі акцыю салідарнасці
Не абыйшлося без карыкатуры на Лукашэнка.
Беларусы расійскага Пецябурга даюць прыклад паслядоўнага, зацятага пратэсту. Кожны дзень яны прыходзяць да сцен амбасады Беларусі, каб выказаць падтрымку землякам. Сёняшні вечар не стаў выключэннем. Гэта ўжо 84-я акцыя ў выкананні дыяспары з берагоў Нявы.
Крыніца — тэлеграм-канал «Баста».