Ператрус на TUT. BY і БелаПАН. Заведзены крымінальныя справы
Пра тое, што на TUT. BY зараз праводзіцца ператрус паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбук Юлія Чарняўская.
"На TUT. BY — упершыню за дваццаць гадоў існавання - ператрус. У БелаПАНу таксама. Падазраюць, што TUT.BY і БелаПАН узламалі сайт БЕЛТА. (Ага, ім заняцца больш няма чым). Падрабязнасцяў пакуль не ведаю. Людзей не пускаюць на працу. Апытваюць Марыну Золатаву. Мой муж паехаў туды высвятляць".
Як паведамляе сайт Следчака камітэта, "У
ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты
неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой
з'яўляецца «БелТА».
На
працягу двух гадоў (2017-2018 гг.) Без ведама і згоды рэспубліканскага
ўнітарнага прадпрыемства здзейснена больш 15 тысяч несанкцыянаваных
падключэнняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме
прадпрыемства.
У
выніку здзейсненага злачынства РУП «БелТА» нанесены істотны шкоду, які
выказаўся ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад
старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі
прадпрыемства.
Да
названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага
дома "Беларуская навука", ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя». Сёння па падазрэнні ў здзяйсненні Злачынствы Марына Золатава затрыманыя, Ганна Калтыгина, Таццяна Каравянкова".
З затрыманымі няма сувязі. Дома ў іх праходзяць ператрусы.
Як стала вядома Свабодзе, супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі на допыт таксама рэдактарак парталу Tut.by Улляну Бабаед і Галіну Уласік.
Дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай на тэлефанаванні не адказвае.
Крымінальную справу распачалі па частцы 2 артыкула 349 КК Беларусі — "Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды", паведамляе Еўрарадыё. Санкцыі па гэтым артыкуле — штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Рэдактаркі партала Галіна Уласік, Ганна Калтыгіна, а таксама Марына Золатава затрыманы на трое сутак. Яны знаходзяцца ў ЦІП Мінгарвыканкама на вул. Акрэсціна.
Мы працягваем сачыць за развіццём падзей.