Першы дзень суда над бізнэсоўцам Кныровічам
У Мінску 18 красавіка пачаўся суд над беларускім бізнесоўцам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, якога вінавацяць у нявыплаце падаткаў на буйную суму і хабарніцтве. Працэс вядзе суддзя Юлія Крэпская, паведамляе "Радыё Свабода".
![Аляксандр Кныровіч (справа за кратамі) разам з іншымі падсуднымі па справе Аляксандр Кныровіч (справа за кратамі) разам з іншымі падсуднымі па справе](/img/v1/images/25e6445e_ce0f_4a1c_8e7c_089eabe057fd_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Кныровіч (справа за кратамі) разам з іншымі падсуднымі па справе
Былога памежніка, ветэрана Аўганістану, хворага на рак,
не вызвалілі на час суду
Ігар Максімаў быў затрыманы 25 студзеня 2017 года, як і Аляксандр Кныровіч, і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай. Абаронца мяркуе, што яе падабаронны не ўцячэ падчас суду.
![Ігар Максімаў у судзе Ігар Максімаў у судзе](/img/v1/images/2ba8d030_6a37_430b_a654_97e6dcc57aa7_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Максімаў у судзе
Пасля высвятлення асобаў падсудных адвакатка Максімава
прасіла суд змяніць яму меру стрымання на падпіску пра яўку ў суд. Адвакатка
спасылалася на стан здароўя Максімава, які перанёс шэраг цяжкіх аперацыяў і
стаіць на ўліку ў анкалагічным дыспансеры.
Таксама адвакатка паведаміла пра Максімава, што ў часы СССР ён служыў у Памежных войсках КДБ, быў удзельнікам баёў у Аўганістане, па дадзенай справе цалкам прызнаў сваю віну і даваў на следстве прызнальныя паказанні.
Суддзя, аднак, вырашыла не задавальняць хадайніцтва абаронцы Максімава, спаслаўшыся на цяжкасць інкрымінаванага яму злачынства і законнасць арышту.
Пракурорка пачала знаёміць суд з абвінавачаннем.
![86aafc4d_cf93_4489_bb3e_d6c927caa91b_w650_r1_s.jpg 86aafc4d_cf93_4489_bb3e_d6c927caa91b_w650_r1_s.jpg](/img/v1/images/86aafc4d_cf93_4489_bb3e_d6c927caa91b_w650_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
КДБ арыштавала бізнесоўца і блогера Кныровіча ў студзені 2017 году, з таго часу яго трымалі пад вартай у СІЗА КДБ. Аляксандр Лукашэнка амаль адразу па затрыманні Кныровіча заяўляў аб адназначнай вінаватасці бізнесоўца: маўляў, «таўро на ім ставіць няма дзе».