Першы энергаблок БелАЭС планава адключаць ад сеткі
Заўтра першы энергаблок БелАЭС спыняць для правядзення выпрабаванняў, паведамілі ў «Белэнерга». Там падкрэслілі, што гэта планавае адключэнне, паведамляе TUT.BY
«20 лютага першы энергаблок БелАЭС будзе планава спынены для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных работ у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі», — паведамілі ў «Белэнерга».
7 лістапада 2020 года электрастанцыя ў Астраўцы была ўрачыста адкрытая Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля гэтага першы энергаблок БелАЭС неаднаразова адключалі ад сеткі.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў тлумачыў: «Ніякіх збояў, непаладак, экстраардынарных сітуацый няма. Гэта тэхналагічныя спыненні, паколькі адпрацоўваюцца розныя рэжымы. Гэта ўсё пад кантролем, усё паводле плану і ўсё ў нармальным рэжыме».