Плакат да Дня Волі ад Уладзіміра Цэслера
Знакаміты дызайнер Уладзімір Цэслер намаляваў універсальны плакат да Дня Волі.
![51791327_10216977565205211_1402926762018471936_n.jpg 51791327_10216977565205211_1402926762018471936_n.jpg](/img/v1/images/51791327_10216977565205211_1402926762018471936_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З просьбай намаляваць плакаты да Дня Волі да Уладзіміра Цэслера звярнуўся Павел Белавус.
"Месяц назад я звярнуўся да Vladimir Tsesler з ідэяй каб і ён прапанаваў свой варыянт лагатыпа для БНР 101 Дзень Волі 2019, які быў бы не прывязаны да канкрэтнага года, а проста і дасканала адлюстроўваў значэнне гэтага свята, як ў гістарычным, так і ў сучасным значэнні.
Мы сустрэліся ў яго майстэрні. Спадар Уладзімір адразу сказаў, што абавязкова павінна быць адсылка да бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні, бо без іх Дзень Волі не будзе Днём Волі.
Адразу і з’явілася ідэя паказаць імкненне да Волі. Вырашылі, што трэба намаляваць абрыс Пагоні ў дынаміцы, якая пакідае за сабою след, а разам кампазіцыя нагадвае бел-чырвона-белы сцяг.І вось сёння Уладзімір Цэслер паказаў фінальны варыянт. Як вам?" — напісаў Белавус у сваім фэйсбуку.