Пракуратура адклікала свой пратэст на рашэнне суда да «Новага Часу»?

Пракуратура Савецкага раёна Мінска адклікала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, паведамляе TUT.BY.

41244246_1869464926456623_3922483624439447552_o.jpg

Гэту інфармацыю пацвердзіў TUT.BY адвакат Ізраілевіча: «Мой кліент не планаваў абскардзіць рашэнне суда. Хоць, вядома, мы з ім не згодныя. Пра тое, што пракуратура накіравала пратэст, даведаліся з інтэрнэт-рэсурсаў. Таму вырашыў пацікавіцца ў судзе наконт дэталяў. Аднак там адказалі, што пракуратура ўжо адклікала пратэст», — сказала адвакат.

Між тым, пра тое, што пракуратура паспела адклікаць свой іск, “Новы Час” афіцыйнай інфармацыі пакуль не атрымаў. Учора на рэдакцыйную пошту нарэшце прыйшоў ліст з пракуратуры, дзе паведамлялася пра пратэст на рашэнне суда.