Праваабаронцы патрабуюць аднавіць студэнтку, выключаную з МДЛУ пасля самаізаляцыі

Студэнтку, якая агітавала за каранцін у навучальных установах, выключылі з МДЛУ некалькі дзён таму.

Лизавета Пракопчык

Лизавета Пракопчык

Лізавета Пракопчык — студэнтка МДЛУ, якая заклікала ВНУ перайсці на «на удаленку», ладзіла акцыю «Ха-ха, я тут памру» і сама з-за турботы пра сваё здароўе сыходзіла на самаізаляцыю (20 сакавіка). Калі дзяўчына вярнулася з добраахвотнага каранціну (6 красавіка), яна даведалася, што яе адлічылі.
Пракопчык казала, што рашэнне адміністрацыі ВНУ юрыдычна абгрунтавана: студэнтку выключылі пасля трэцяй за год вымовы, і ўсе яны за пропускі. Трэцяя — як раз за апошнія прагулы ў сакавіку. Аднак дзяўчына лічыць, што ўчынак МДЛУ несправядлівы: з яе слоў, на факультэце ёсць людзі, якія не з'яўляюцца на занятках значна часцей, але працягваюць навучанне. Пракопчык дапускае, што яе выключэнне «палітычна матываванае» — маўляў, яе пакаралі за занадта актыўную грамадскую дзейнасць.
На абарону Лізаветы ўсталі праваабаронцы цэнтра «Вясна». Яны звярнуліся да рэктара МДЛУ Наталлі Баранавай з патрабаваннем аднавіць дзяўчыну і ўлічыць сітуацыю з эпідэміяй каронавіруса ў Беларусі. Праваабаронцы нагадалі, што СААЗ абвясціла развіццё інфекцыі пандэміяй і заклікала краіны прадухіляць яе распаўсюд, але ў Беларусі універсітэты па-ранейшаму працуюць у звычайным рэжыме.
«У адваротным выпадку праваабаронцы праінфармуюць міжнародную супольнасць аб парушэнні універсітэтам Балонскіх нормаў, пераследзе актывісткі Пракопчык, якая абараняе свае правы і правы іншых студэнтаў падчас эпідэміі каронавіруса, — пазначана на сайце «Вясны». — Нам таксама прыйдзецца падняць пытанне пра пераслед Пракопчык перад замежнымі універсітэтамі і іншымі ўстановамі, якія маюць адукацыйныя і рабочыя кантакты з вашым універсітэтам, каб яны сур'ёзна разгледзелі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва».
Таксама на сайце «Зручны горад» вядзецца збор подпісаў у падтрымку Лізаветы і з просьбай вярнуць яе да навучання. Ініцыятыву падтрымалі амаль 200 чалавек. Свой подпіс можна пакінуць па спасылцы. Напрыканцы дадамо: Пракопчык паступіла ў МДЛУ па накіраванні. Гэта значыць, што яна будзе абавязаная вярнуць грошы за вучобу. Сума можа дасягнуць некалькіх тысяч долараў.
kyky.org