Праваслаўныя сёння святкуюць Сёмуху
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў Пяцідзясятніцу, ці Дзень Святой Тройцы (Сёмуха).
Свята Святой Тройцы ўстаноўлена апосталамі. На пяцідзясяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і з іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і размаўляць на розных мовах. Таму слова Хрыста, сына Божага — Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумела людзям, і гэта аб'ядноўвала вернікаў у Бога.
Наступны за Пяцідзесятніцай дзень — панядзелак — у праваслаўнай традыцыі называюць Днём Святога Духа. Гэта прастольнае свята галоўнага праваслаўнага храма Мінска — Свята-Духава кафедральнага сабора.
Раней у сярэдзіну такога букета ставілі патройную свечку, якая павінна была гарэць на працягу ўсёй службы. Травы потым выкарыстоўваліся як абярэг ад розных хвароб, а траецкую свечку ўкладвалі ў рукі паміраючага.
У гэты дзень упершыню пасля Вялікадня спяваецца малітва Святому Духу «Цару Нябесны», а на вячэрні ў дзень свята ўпершыню за гэты перыяд у царквы здзяйсняюцца ўкленчаныя малітвы.