
Канцэрт скончыўся крыху пазней за 22:00. А міліцыянты
ўварваліся ў «Графіці» блізу 23:30, калі пачыналася «Рок-караоке». Якое, дарэчы, мусіў правесці лідар гурта «Голая
манашка» Фёдар Жывалеўскі. Большая частка гледачоў да таго моманту
разышлася — у клубе было чалавек 15-20.
Іх сапраўды паклалі на падлогу, пасля праверылі тэлефоны.
АМАПаўцы казалі, што «гэта проста праверка» і што «прыехалі на
месца, дзе збіраюцца дэструктыўныя элементы». Нейкім цудам «праверка» скончылася без затрыманняў.