«Прыкметы тэрарызму». КДБ распачаў крымінальную справу па спробе падпалу дома Гайдукевіча
КДБ пабачыў «відавочныя прыкметы тэрарызму» ў спробе падпалу дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка ЛДП Алега Гайдукевіча. Распачатая крымінальная справа, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу ведамства. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, а таксама аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Ілюстрацыйны здымак mlyn.by
Гайдукевіч напісаў у Facebook, што ўначы з суботы на нядзелю
невядомы зламыснік кінуў у яго дом тры кактэйлі Молатава, але спрацаваў толькі
адзін з іх. У выніку пацярпела котка, якая атрымала апёкі.