Радыё Свабода спыняе вяшчанне на радыёхвалях

«30 красавіка 2019 года на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучыць наш сігнал. Радыё Свабода пасля амаль 65 гадоў штодзённага эфіру канчаткова пакідае радыёхвалі» — пішуць супрацоўнікі радыё на сваім сайце.

acdf9cde_c075_4227_a297_6e908f2302a3_cx0_cy5_cw0_w1597_n_r1_st.jpg

«Радыё канчаецца, але прамоўленае слова і музыка застаюцца ў арсенале Свабоды. З хваляў радыёэфіру мы пераключаемся на іншыя каналы перадачы аўдыёсігналаў. Нас надалей будзе можна слухаць у сусветным сеціве — і ў патокавым вяшчанні, і на падкаставым платформах — а таксама праз сатэліт» —дадаюць "свабодаўцы".
Радыё «Свабода» заснавана ў Мюнхене ў 1952 годзе ў разгар «халоднай вайны» для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953 годзе пачатало вяшчанне пад назвай Радыё «Вызваленне». У складзе радыё былі арганізаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыі, у тым ліку і беларуская, што пачала вяшчанне 20 мая 1954 года. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётр Сыч (намеснік), Ваня Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі.