Раман Якаўлеўскі: Актывізацыя адносінаў, але не зразумела, які вынік
Польска-беларускі эканамічны форум з удзелам віцэ-прэм’ераў абодвух урадаў прайшоў у Варшаве.

Беларусі бок выказвае аптымізм наконт развіцця супрацоўніцтва між Польшчай і Беларуссю. Візіт віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага ў Варшаву – гэта адзнака актывізацыі адносінаў, мяркуе міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
— Вынікі гэтай актывізацыі мы выразна не бачым. Бо пазіцыя афіцыйнага Менска: гандаль і гандаль і не бачыць базавых каштоўнасцяў. Маю на ўвазе правы чалавека і палівязні. Менск гэта не прызнае.
За апошнія месяцы аднавіліся кантакты прадстаўнікоў дыпламатычных ведамств Польшчы і Беларусі на розных узроўнях. Пры гэтым міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына па-ранейшаму лічыць галоўнай умовай аднаўлення паўнавартаснага дыялогу між Варшавай і Менскам вызваленне палітвязняў.