Расійскі дыверсант арыштаваны СБУ пры перасячэнні мяжы. (відэа допыта)
Пры спробе незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Украіны па-за пунктам пропуску ў Луганскай вобласці супрацоўнікі СБУ і Дзяржпагранслужбы затрымалі двух грамадзян РФ, якія па заданні расійскіх спецслужбаў павінны былі прыняць удзел у мерапрыемствах экстрэмісцкага характару, — паведаміла прэс-служба СБУ.
Па сведчанні аднаго з затрыманых, грамадзяніна РФ Сяргея Запланава, непасрэдна перад ад'ездам ва Украіну ён атрымаў інструктаж і заданне ад супрацоўніка ФСБ РФ, які аказаў садзейнічанне ў
перасячэнні дзяржаўнай мяжы.
Задачай Запланова быў удзел у акцыях "Народнага апалчэння Данбаса" і збор разведвальнай інфармацыі аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і пра арганізацыі, якія дзейнічаюць на
тэрыторыі Данецка і Луганска.
Як распавялі затрыманыя грамадзяне РФ, яны чальцы партыі Эдуарда Лімонава "Іншая Расія". Менавіта гэту партыю расійскі бок актыўна выкарыстоўвае для адпраўкі на тэрыторыю Украіны ў
якасці так званых "апалчэнцаў".
Дарэчы, што тычыцца Запланава, то яго некалькі разоў затрымлівалі ў расіі пад час правядзення акцый пратэста супраць Пуціна. А зараз гэты леварадыкал вырашыў на тэрыторыі Украіны пазмагацца "за Пуціна".