Рэдактар ​​Naviny.by Павел Дабравольскі купіў сядзібу 1820 году пабудовы

Сядзібу Рудніцкіх у Мёрскім раёне купілі на аукцыёне.

e8735c63_c286_4208_984d_c6007c4b7900_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.webp

Рэдактар сайту Naviny.by Павел Дабравольскі разам з партнёрамі купіў сядзібу Рудніцкіх, у якасці прадаўца выступіў Перабродзкі сельвыканкам.

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту, «новы ўласнік аб’екту гісторыка-культурнай спадчыны абавязваецца выкарыстоўваць комплекс пад стварэнне аб’ектаў сацыяльнага, культурна-асветніцкага прызначэння або сервісу».

Згодна з умовамі продажу, уладальнік павінен «ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць з выкарыстаннем набытай маёмасці не менш за адзін год». На рэканструкцыю выдзелены чатыры гады.

Зямельны ўчастак плошчай 0,4561 га дадзены Мёрскім райвыканкамам у арэнду на 50 гадоў.

Двухпавярховая сядзіба агульнай плошчай 773 кв. метры пабудавана ў 1820 годзе для суддзі Аляксандра Рудніцкага ў стылі класіцызму. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэнні.

Актыўныя работы па аднаўленні сядзібы плануецца пачаць увесну 2022 году. Вакол сядзібы разаб’юць рэгулярнае намётавае мястэчка.