«Саслабляюць пачуццё патрыятызму». Рада бяспекі назвала восем артыкулаў, за якія заблакавалі «Нашу Ніву»
Рэдакцыя NN.by атрымала ліст ад міністра інфармацыі Ігара Луцкага, у якім тлумачыцца, чаму быў заблакаваны сайт выдання.
Міністр адзначае, што Рада бяспекі мае прэтэнзіі да васьмі артыкулаў:
1. Убийство брестского демонстранта Геннадия Шутова: 10 вопросов, на которые нет ответов. Нашлось видео.2. "Звук дубинок не забыть никогда". Задержанный минчанин снял жуткое видео в автозаке.3. "Действия силовиков напоминают зверства фашистских оккупантов". Обращение руководителей общественных организаций и творческих союзов.4. "Что, перемен захотел, сучара?". История минчанина, который просил омоновцев показать дорогу.5. Толпа людей в черном избивала таксиста во время протестов. Машину до сих пор не нашли6. "Как в кино про концлагерь". Четыре истории о том, как силовики избивали и издевались в Витебске.7. Силовик с известного фото: я спасал парня, который был под алкоголем и наркотиками. Парень: ни слова правды8. "Не имеет никакой юридической силы". О бумаге, подписываемой теми, кого отпускают силовики"
На думку чыноўнікаў, гэтыя артыкулы штучна ствараюць напружанне і супрацьстаянне паміж грамадствам і дзяржавай, зніжаюць матывацыю да эфектыўнай працы і гаспадарчай дзейнасці, распаўсюджваюць недакладную альбо свядома скажоную інфармацыю, здольная нанесці страты нацыянальным інтарэсам, а таксама саслабляюць пачуцці патрыятызма, гатоўнасці грамадзян да ўзброенай абароне незалежнасці.
У сувязі з гэтым доступ да сайта абмежаваны. Тэрмін, у які дзейнічаюць абмежаванні, не ўказваюцца.