Школьнікам у Беларусі ў абавязковым парадку пакажуць праваслаўныя святыні
У Мінску 3 кастрычніка адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграмаў супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Па выніках паседжання было прынятае рашэнне арганізоўваць адукацыйныя экскурсіі для школьнікаў па тэме «Праваслаўныя святыні беларускага народа», паведамляе belta.by.
Таксама на пасяджанні было вырашана правесці экспертызу навучальных праграмаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклу з улікам асноваў праваслаўнай культуры і пытанняў рэлігіязнаўства, адначасова былі прааналізаваныя дадатковыя магчымасці выкарыстання адукацыйных інтэрнэт-сайтаў і СМІ для асвятлення пытанняў духоўна-маральнага выхавання і супрацоўніцтва з Царквой.