15 сутак за спробу трапіць на суд да Паліенкі
Актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш затрыманы 18 кастрычніка перад пачаткам судовага пасяджэння па справе Змітра Паліенкі. Падставай стала забарона суддзі прысутнічаць на слуханнях. Меркавалася, што судзіць Спарыша будуць 21 кастрычніка, але, як высветлілася, асудзілі яго ў той жа дзень.
Пра гэта паведаміў актывіст Вячка Касінераў у фэйсбуку. Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў".
Наступнае пасяджэнне па справе Змітра Паліенкі адбудзецца 23 кастрычніка ў 12:00.