
Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі
«У адносінах да мяне і Алега Граблеўскага змененая мера стрымання, і мы з-пад арышту выйшлі пад даручальніцтва. Пры гэтым следства ў наш адрас працягваецца, і нейкую вялікую інфармацыю звыш таго, што мы ўбачылі на прасторах інтэрнэту, пра нас мы паведаміць не зможам пакуль», — напісаў сёння раніцай Сяргей Драздоўскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Пра затрыманне прадстаўнікоў асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», дырэктара Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскага стала вядома 3 лютага. Алега Граблеўскага, які з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, спачатку змясцілі ў ІЧУ на 72 гадзіны, потым перавялі ў СІЗА. Сяргей Драздоўскі, які таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага, змешчаны пад хатні арышт з забаронай на выкарыстанне сродкаў камунікацыі. Адвакатамі Алега і Сяргея дадзены падпіскі аб неразгалошанні. Адпаведна, адсутнічае інфармацыя аб абставінах справы, іх затрымання і ўтрымання пад вартай.
Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі былі прызнаныя палітвязнямію