Сёлета беларускія суды апраўдалі 43 чалавекі. А асудзілі 20 000

31 ліпеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя Валерыя Калінковіча, намесніка старшыні Вярхоўнага суда.

photo_2018_07_31_11_01_44_i9x34.jpg

Яна была прысвечана працы судоў у першым паўгоддзі 2018 года. У прыватнасці, Калінковіч паведаміў, што за 6 месяцаў разгледзелі 23 039 спраў. Асудзілі 20 236 чалавек — гэта на 5,1% менш, чым за той жа перыяд 2017 года.
Апраўдалі ж тольк 43 чалавекі. Аднаго з іх — абвінавачанага ў забойстве, 11 апраўданых судзілі за злачынствы супраць прыватнай свабоды, гонару і годнасці.
Таксама шчыльна заняліся карупцыянерамі. У параўнанні з мінулым годам колькасць асуджаных па адпаведных артыкулах вырасла на 61%.
Памякчэння антынаркатычнага заканадаўства, на думку Калінковіча, чакаць не варта. Сённяшняе працуе эфектыўна, лічыць ён.
«Я гатовы абмяркоўваць злачынствы з наркотыкамі без мэты продажу. Там крымінальная адказнасць ходзіць побач з вялікай бядой. Але падстаў для памяншэння тэрмінаў па іншых артыкулах, звязаных з наркотыкамі, няма. Гэта распаўсюд смерці».
Паводле nn.by