Сёння Брыджыт Бардо адзначае сваё 80-годдзе
Брыжыт Ан-Мары Бардо французская актрыса і спявачка нарадзілася 28 верасня 1934 года. Яна ўпершыню знялася ў кіно ў 1952 годзе. Заваявала сусветную папулярнасць дзякуючы ролі ў фільме «І Бог стварыў жанчыну" 1956 года. На працягу сваёй 21-гадовай кар'еры знялася ў 48 фільмах, запісала 80 песень.
Завяршыўшы кінакар'еру ў 1973 годзе, Бардо пачала актыўную дзейнасць у абарону жывёл. У 1986-м яна адкрыла Фонд Брыжыт Бардо для дабрабыту і абароны жывёл (па-ангельску. Brigitte Bardot Foundation for the Welfare and Protection of Animals). Яна стала вегетарыянкай і зарабіла 3 мільёны франкаў, прадаючы на аўкцыёне каштоўнасці і асабістыя рэчы, каб падтрымаць фонд. Цяпер яна — абаронца жывёл і вегетарыянка. Знаходзячыся ў Канадзе, яна асуджала паляванне на цюленяў і спрабавала абмеркаваць гэта са Стывенам Харперам, хоць ёй адмовілі ў сустрэчы.
Брыджыт Бардо ахвяравала больш заза 140 000 даляраў для масавай стэрылізацыі і ўсынаўлення бухарэсцкіх бяздомных сабак, якіх налічвалася каля 300 000. У 1999-м Бардо напісала ліст старшыні КНР
Цзян Цзэміню, апублікаванае ў французскім часопісе «VSD», у якім яна вінаваціла кітайцаў у «здзеках над мядзведзямі і забойстве апошніх у свеце тыграў і насарогаў для
стварэння афрадызіякаў».
З 1990-х неаднаразова выступала з крытыкай імігрантаў і ісламу ў Францыі, гомасэксуалізму і міжрасавых шлюбаў, у выніку чаго пяць разоў была асуджана "за распальваньне міжнацыянальнай варожасці»
Так, напрыклад, у 1997 годзе яе аштрафавалі за каментары, выпушчаныя ў газеце «Le Figaro». У 1998 яе асудзілі за заяву аб расце колькасці мячэцяў ў Францыі.
У 2008 годзе яе асудзілі за «распальванне расавай і рэлігійнай непрыязнасці» за ліст, копію якога яна адправіла Нікаля Сарказі, калі той быў міністрам унутраных спраў Францыі. У
лісце яна пярэчыла супраць рытуальнага пераразання горла бараноў на мусульманскім свяце без аглушэння. Яна таксама асуджала хутка растучую мусульманскую грамаду за спробу захапіць уладу і
распаўсюджваць сваю культуру, каштоўнасці, лад жыцця. Суд скончыўся 3 чэрвеня 2008 года з самым буйным штрафам у яе жыцця — 15 000 еўра. Пракурор заявіў, што стаміўся выстаўляць
абвінавачанні Бардо з-за расавай непрыязнасці.
Лічыцца, што Бардо ўвяла ў моду купальнік бікіні, дэфілюючы ў гэтым адзенні на Канскім фестывалі і ў сваіх ранніх фільмах, і прычоску «кіслая капуста». Таксама Брыджыт Бардо спрыяла росту папулярнасці курортных гарадоў Сан-Трапэ (Францыя) і Бузіас (Бразілія) як месцаў для адпачынку.