Сёння ноччу спалілі «Новы Марыупаль»

Сёння ноччу невядомыя падпалілі памяшканне «Каардынацыйнага цэнтра патрыятычных сіл «Новы Марыупаль». Валанцёры арганізацыі некалькі месяцаў дапамагалі ўкраінскай арміі. Яшчэ ўчора адтуль перадаваў свой артыкул наш журналіст Зміцер Галко. Зараз Зміцер знаходзіцца на месцы здарэння.    



novy_mariupol_logo1_logo.jpg

Зміцер Галко ля ўвахода ў "Новы Марыупаль" 23 верасня 2014 года

Пажар ўспыхнуў ў памяшканні «Новага Марыупаля» бліжэй да поўначы. У гэты час у памяшканні нікога не было. Невядомыя вялікім камянём разбілі акно, залілі гаручую вадкасць і падпалілі яе.

Пажарныя, якія прыехалі на выклік, даволі хутка ліквідавалі полымя, аднак агонь паспеў знішчыць паперы, скрынкі з гуманітарнай дапамогай. Сцены і столь моцна абсмаленыя, памяшканне не прыдатна да выкарыстання.

Якраз учора ў цэнтр прыбыла вялікая партыя гуманітарнай дапамогі для арміі: цёпплыя рэчы, палаткі, тэрмабялізна ды іншае. Сёння-заўтра гэтыя рэчы меркавалася адправіць жаўнерам. Але ноччу гэта ўсё згарэла. Цікава, што амаль нікранутымі засталіся лісты дзяцей вайскоўцаў, адрасаваныя бацькам.

Няма сумневаў у тым, што падпалілі памяшканне прыхільнікі Наваросіі, якія ў Марыупалі ёсць. Некалькі дзён таму, дарэчы, невядомыя спалілі аўтамабіль уладальніцы памяшкання, у якім размяшчаўся «Новы Марыупаль».

Кааардынатар цэнтра Марыя Падыбайла распавяла, што яны атрымліваюць пагрозы ледзь не кожны дзень, але гэта не спыняе валанцёрам, якія дапамагаюць арміі. Не спыніць работу "новага Марыупаля" і гэты падпал.

А вось так «Новы Марыупаль» выглядае зараз...

10703751_828349927199960_4735787347194149610_n_logo.jpg

1560439_828350357199917_8120196252889474686_n_logo.jpg