Спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў расце і шырыцца
Улады Беларусі працягваюць павялічваць спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў
![43601459_303_1.jpg 43601459_303_1.jpg](/img/v1/images/43601459_303_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па заяве пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска шэраг інфармацыйных рэсурсаў краіны прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Генпракуратуры РБ.
Па заяве пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска інфармацыйная прадукцыя Youtube-канала «Вольга Карач», Telegram-каналаў «Вольга Карач», «Вольны Партызан», «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», Telegram-чата «Чат Вольная Беларусь» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» каналы «Мая краіна Беларусь», «Вусы Лукашэнкі», «Элехтарат» і «Сяргей Бяспалаў».
Таксама быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» Telegram-канал пра беларускую гісторыю «Historyja»