«Справу аб патроне» на экс-фігуранта «справы Белага легіёна» перадалі ў суд

У суд Ленінскага раёна Мінска перададзеная крымінальная справа мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна». Яго вінавацяць у захоўванні боепрыпасаў — гэта пашгражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Мінскі мастак-дызайнер Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка па так званай «справе Белага легіёна». Падчас ператрусу ў яго знайшлі патрон, які захоўваўся ў якасці сувеніра.
Спярша хлопца абвінавацілі разам з іншымі ў навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. 2 чэрвеня Бяляўкага адпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Гэтая справа супраць яго, як і супраць іншых фігурантаў, была спыненая.
Аднак на Бяляўскага пачалі справу за знойдзены патрон. Хадайніцтва Бяляцкага, які прасіў прызнаць яго ўчынак не ўяўляючым грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначным, следства адхіліла.
Праваабаронцы «Вясны» заявілі, што гатовыя прызнаць Бяляўскага палітвязнем, калі яму прысудзяць рэальнае пакаранне за знойдзены патрон. На іх думку, «справу аб патроне» мусілі б спыніць, бо яна вынікала са спыненай «справы Белага легіёна».
Дата суда пакуль не прызначаная.
Паводле euroradio.fm