Стала вядома дата запуску БелАЭС
Стала вядомая дата запуску Беларускай АЭС. Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра гэта 16 верасня на сустрэчы з палітычным актывам. Аб'ект адкрыюць 7 лістапада, паведамляе тэлеграм-канал "Пул першага", піша tut.by.
Нагадаем, першапачаткова першы энергаблок планавалі запусціць у 2016 годзе. Пазней тэрміны перасоўвалі на лістапад 2018 года. Пасля інцыдэнту з корпусам рэактара для першага энергаблока запуск блока перанеслі на 2019-ы, а пазней на 2020-ы, а другога — на 2021-ы.
6 мая на Беларускую АЭС прыбыло ядзернае паліва для першага энергаблока. 7 жніўня на першым блоку БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". На будаўніцтва таксама быў выдадзены Расіяй экспартны крэдыт памерам да 10 млрд долараў.