Стала вядома, куды накіруюць дарожны збор у 2020 годзе
З праекту закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год, які размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў, стала вядома, куды налета накіруюць сродкі дарожнага збору, паведамляе Белсат.

Паводле дакументу, сродкі ад збірання мыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху накіроўваюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт рэспубліканскіх дарог.
Таксама яны пойдуць на пагашэнне асноўнага доўгу і выплату працэнтаў па крэдытах на будаўніцтва МКАД-2.
Акрамя таго, частка сродкаў перададуць у кансалідаваныя бюджэты вобласцяў і Менску ў выглядзе субвенцыяў.
Даходы рэспубліканскага дарожнага фонду ў 2020 годзе запланаваныя ў памеры Br 616 млн. Палову з гэтай сумы мусяць скласці сродкі дарожнага збору.