Сталічныя пракуроры п’юць віскі ў службовай «Волзе». Відэафакт
Суполка «СТОП ГАИ Беларусь» апублікавала відэа, на якім бачна, як людзі ў форме распіваюць алкаголь у цэнтры Мінску. Трое мужчын распівалі шатландскі віскі «Ballantine’s» з нагоды 95-годдзя беларускай пракуратуры.
Відэа было знятае 26 чэрвеня 2017 года.
«У буфеце Опернага дарагавата… [алкаголь пракуроры ўжывалі каля Нацыянальнальна акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. – Заўв. Belsat.eu] Яны набухіваюцца нібы дзеці перад дыскатэкаю», – кажа закадравы голас.
Паводле крыніцы Belsat.eu блізкай да пракуратуры, удзельнікам п’янкі мог быць сталічны пракурор з Савецкага раёну Андрэй Уладзіслававіч Мурашка (на фота) і магчыма працаўнік сталічнай пракуратуры Кастрычніцкага раёну.
Аўтары відэа абяцаюць, што апублікуюць запіс з гукам, калі пракуроры не паставяцца належным чынам да просьбы працаўнікоў прадпрыемства «Сельмаш», гаворыцца на першых секундах відэароліку. Пра якую справу вядзецца гаворка, пакуль невядома.
Паводле непацверджанай інфармацыі, пракурораў, якія трапілі на відэа, могуць звольніць.
Паводле Белсат