Старшыня КДБ: У мяне свая пазіцыя наконт «справы Белага легіёна»
Старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык адмовіўся каментаваць вынікі «справы патрыётаў».

«Я ўстрымаюся ад гэтага пытання. У мяне свая пазіцыя», — адказаў кіраўнік спецслужбы ў адказ на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.
На прапанову агучыць сваю пазіцыю Вакульчык адказаў: «Не абавязкова. Я прыхільнік таго, каб не словамі, а справамі агучваць».
«Справа патрыётаў» (або «справа Белага легіёна») была пачатая Камітэтам дзяржбяспекі ўвесну 2017 года. Па ёй былі затрыманыя больш за 30 чалавек. Іх вінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пасля расследавання КДБ справа была перададзеная ў Следчы камітэт, які закрыў справу.
Паводле euroradio.fm