Студэнты БДУ будуць плаціць за пераздачы

З 1 студзеня пачало дзейнічаць палажэнне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзаменаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.



3b666bb8dd_124693.jpg

Палажэнне «Аб арганізацыі атэстацыі асоб, якія не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі, і ліквідацыі розніцы ў вучэбных планах у Беларускім дзяржаўным універсітэце» зацверджана загадам рэктара БДУ Сяргея Абламейкі 12 лістапада.

 

Студэнты намагаліся ўцяміць чыноўнікам недарэчнасць гэтага новаўвядзення. Актывісты руху «Студэнты супраць» сабралі больш некалькі тысячаў подпісаў за адмену гэтага рашэння. А калі аргументы не былі пачутыя, выйшлі 2 снежня на Марш кахання і справядлівасці.

 

studentiprotiv_1_of_1_15_logo(1).jpg

 

У снежні адзін з удзельнікаў маршу студэнтаў Павел Сяргей аштрафаваны на 25 базавых велічынь (4,5 млн. рублёў). Яшчэ аднаму ўдзельніку акцыі Глебу Вайкулю прысуджаны штраф у памеры 18 базавых велічынь (3,24 млн. рублёў).

 

30 снежня некалькі студэнтаў-актывістаў сустрэліся з рэктарам Абламейкам. Яны ўздымалі праблемныя пытанні, але, як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў сустрэчы, атрымалі фармальныя адказы. Пасля сустрэчы стала зразумела, што адміністрацыя БДУ не плануе адмяняць плату за пераздачу акадэмічнай запазычанасці.

 

Такім чынам, палажэннем устаноўлены наступныя кошты:

 

пераздача экзамену (дыферэнцыраванага заліку)                                        пераздача заліку

у прафесара 53 000 рублёў                                                                                   37 000 рублёў

у дацэнта 50 000 рублёў                                                                                         35 000 рублёў

выкладчыка без навуковай ступені 47 000 рублёў                                          33 000 рублёў

 

Кіраўніцтва выкананнем і абарона курсавой работы: ад 516 000 рублёў (пад кіраўніцтвам выкладчыка без навуковай ступені на першым курсе) да 945 000 рублёў (пад кіраўніцтвам прафесара на пятым курсе), а кіраўніцтва выкананнем і абарона дыпломнай работы (праекта) — ад 2 732 000 рублёў да 3 024 000 рублёў адпаведна.


Самая дарагая паслуга пры ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці і акадэмічнай розніцы — кіраўніцтва выкананнем і абарона магістарскай дысертацыйнай работы: 3 745 000 рублёў пад кіраўніцтвам прафесара.

 

Чытайце таксама:

Адзін з удзельнікаў маршу студэнтаў аштрафаваны на 4,5 млн. рублёў

Студэнты збіраюць грошы на аплату штрафу Паўла Сяргея