Сустрэча беларусаў са Святланай Ціханоўскай (стрым)
9 верасня, роўна праз месяц пасля выбараў, якія адбыліся ў Беларусі, пройдзе сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі Варшавы.
Па ўсёй Беларусі праходзіць пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.
9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Белсат