Сусвет упрыгожыў астэроід «Vitebsk»
Міжнародны астранамічны саюз зарэгістраваў новы астэроід, які атрымаў назву «Vitebsk».
Міжнародны астранамічны саюз зарэгістраваў новы астэроід, які атрымаў назву «Vitebsk».
Гэта нябеснае цела пад нумарам 264061 адкрыў яшчэ два з апловай гады таму ў сваёй аматарскай прыватнай абсерваторыі віцебскі астраном-аматар Віталь Неўскі. Такі вось цудоўны касмічны падарунак зрабіў навуковец свайму роднаму гораду на Новы год
Астэроід «Vitebsk» мае дыяметр каля 5 км. У момант адкрыцця ён знаходзіўся ў 354 млн. км ад Зямлі. Рухаецца па кругавой арбіце, адзін абарот вакол Сонца здзяйсняе за шэсць з невялікім гадоў.
Зараз у Сусвеце ёсць тры астэроіды з назвамі беларускіх гарадоў. Гэта “Minsk і “Brest, якія былі зарэгістраваны яшчэ за савецкім часам.
Нагадаем, што яшчэ раней Віталь Неўскі адкрыў малую планету, якую назваў у гонар свайго настаўніка, дацэнта кафедры агульнай фізікі і астраноміі ВДУ імя П.М. Машэрава Уладзіміра Голубева.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска