Сваякі асуджаных звяртаюцца да кіраўніка дзяржавы
Прычынай галадоўкі сталі невыносныя ўмовы, у якіх утрымліваюцца асуджаныя ВУ «Турма №8» УДВП МУС па Мінскай вобласці. «Платформа» пісала пра гэты інцыдэнт, які бачыць у шэраг парушэнняў крымінальна-выканаўчага заканадаўства, што дапускаюцца адміністрацыяй турмы.
На сённяшні дзень сітуацыя стала настолькі крытычнай, што сваякі асуджаных, якія абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць бесчалавечных ўмоў утрымання, вырашылі звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай умяшацца ў сітуацыю і пакласці канец здзекам над асуджанымі.
Як стала вядома ІАУ «Платформа», з усіх апублічаных праблем у Жодзінскай турме, адміністрацыя звярнула пакуль увагу толькі на неаказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі асуджаным, якія пакутуюць ад розных хранічных захворванняў. Усе астатнія праблемы пакуль ігнаруюцца, як і працяглая галадоўка, якая доўжыцца 30 дзён. Як тлумачаць самі супрацоўнікі ВУ «Турма №8», ліквідаваць наяўныя парушэнні сваімі сіламі яны не ў стане, паколькі гэта патрабуе адчувальных фінансавых выдаткаў, якімі турма ў дадзены момант не валодае.
З размовы аднаго са сваякоў галадоўнікаў з прадстаўніком ДВП МУС, стала вядома, што ў Дэпартаменце альбо не ведаюць пра галадоўку, альбо ўсяляк спрабуюць схаваць гэты факт ад сваякоў.
— Мы з упэўненасцю заяўляем, што кіраўніцтва ДВП выдатна інфармаванае аб праблемах у ВУ «Турма №8» г. Жодзіна, паколькі ўсе нашы скаргі, накіраваныя ў пракуратуру г. Жодзіна і ГУ «Жодзінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» былі перанакіраваны спачатку ў МУС, а затым непасрэдна ў ДВП, куды мы гэтак жа звярнуліся з асобнай скаргай, — каментуюць прадстаўнікі «Платформы». — Аднак кіраўніцтва ДВП МУС пераконвала раззлаваных сваякоў, што нічога падобнага ў турме не адбываецца і чуткі пра галадоўку перабольшаная «...нейкімі праваабаронцамі...».
Паколькі афіцыйная рэакцыя ДВП МУС на нашы скаргі да гэтага часу не паступіла, мы спадзяемся, што здаровы сэнс возьме верх і беларускія пенітэнцыярыі знойдуць ў сабе сілы вырашыць праблемы без удзелу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якому факты жорсткага і бесчалавечнага абыходжання напярэдадні паездкі ў Брусэль могуць зблытаць усе карты. Таму, калі сваякі ўсё ж дабяруцца да Адміністрацыі прэзідэнта раней, чым ДВП МУС да турмы, то, ведаеце, раптам галадаць прыйдзецца ўжо каму-небудзь з дэпартамента і, цалкам верагодна, у той жа самай ВУ.
Паводле platformabelarus.com