«Сыходзь — і пакінь свой народ у спакоі!»

 Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі.

img_3134_logo_2.jpg


"Беларускаму дыктатару Лукашэнку мала больш за 400 палітвязняў. Закрыццё межаў фактычна азначае, што ўся краіна становіцца адной вялікай турмой для 10 мільёнаў чалавек. Не трэба чакаць дзесяць пакаранняў смерцю. Сыходзь — і пакінь свой народ у спакоі!", — напісаў Ландсбергіс у твітэры.