Шматдзетным могуць скараціць працоўны дзень да 7 гадзін

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі прапанавалі паменшыць працоўны дзень да 7 гадзін шматдзетным бацькам. Такую заяву зрабіла міністр Ірына Касцевіч на афіцыйнай сустрэчы са шматдзетнымі маці, піша Спутнік.

203_mnogo.jpg

Касцевіч праанансавала змены ў Працоўны кодэкс 2021 годзе. Сёння мамы, якія працуюць 5 дзён на тыдзень, могуць браць адзін дзень у тыдзень як выхадны, заробак пры гэтым захоўваецца. У Мінпрацы прапануюць альтэрнатыву:
— Прапануецца разгледзець такую норму як скарочаны 7-гадзінны працоўны дзень для аднаго з бацькоў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей да 16 гадоў — сказала Касцевіч.
Абмеркавалі і тэму сямейнага капіталу (шматдзетным сем'ям выплачваюць 10 тысяч долараў за нараджэнне або ўсынаўленне трэцяга і наступнага дзяцей). Праграму запусцілі ў Беларусі ў 2015 годзе, планавалася, што яна будзе доўжыцца 4 гады. Але ў 2020-м яе працягнулі. Датэрмінова можна выдаткаваць выплачаныя дзяржавай грошы на паляпшэння жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі або медпаслугі. Міністр нагадала, што спіс, на што можна датэрмінова выдаткаваць гэтую матдапамогу, пашырыцца.
— Напрамкі датэрміновага выкарыстання запатрабаваныя, асабліва ў сферы жылля. Заявы на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу падалі амаль 24 тысяч шматдзетных сем'яў, з іх на будаўніцтва жылля — 22 тысяч сем'яў або 90,4 працэнта.
Ірына Касцевіч дадала, што нярэдка беларусы хочуць выкарыстоўваць выплату датэрмінова для куплі долі жылога памяшкання, аўтамабіля айчыннай вытворчасці.
Паводле gomel.today