Швейцарыя будзе абараняць сваю грамадзянку, уражэнку Беларусі Наталлю Хершэ, асуджаную ў Мінску

Улады Швайцарыі адрэгавалі на вырак сваёй грамадзянцы за сарваную з» сілавіка балаклаву

374f5308_5934_43b8_bc42_6eb924a569f7_w1023_r1_s.jpg

7 снежня суд Савецкага раёна Менска прысудзіў грамадзянку Швейцарыі і Беларусі Наталлю Хершэ да 2,5 года зняволеньня паводле абвінавачання ў супраціве супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса).

19 верасня падчас час жаночага маршу каля Камароўскага рынку 51-гадовая Хершэ сарвала балаклаву з 22-гадовага сілавіка. Паводле выраку суду яна павінна таксама выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў, нагадвае «Радыё Свабода.

«Федэральны дэпартамент па замежных справах пацвярджае, што сёння адбыўся суд над арыштаванай швейцарска-беларускай грамадзянкай Наталляй Хершэ. Амбасадар Швейцарыі прыняў удзел у працэсе ў якасці назіральніка. Тым самым ён падкрэсліў значэнне, якое мае гэта судовая справа для Федэральнага дэпартаменту па замежных справах. Суд прысудзіў спадарыню Хершэ да двух з паловай гадоў турмы. Цяпер дэпартамент сумесна з адвакатам спадарыні Хершэ будуць вызначаць далейшыя крокі. Спадарыні Хершэ будзе па-ранейшаму аказвацца дапамога ў рамках консульскай абароны. У мэтах аховы правоў асобы і прыватнасці іншая інфармацыя раскрывацца не будзе», — паведаміла швейцарскае знешнепалітычнае ведамства.

Беларуску са Швейцарыі асудзілі за сарваную з сілавіка балаклаву на 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

Хершэ на судзе не прызнала віну. У апошнім слове яна заявіла, што хоча бачыць Беларусь падобнай на Швейцарыі:

«Я жыву ў еўрапейскай дэмакратычнай краіне, дзе прынцыпы свабоды з'яўляюцца неабходнай умовай праўлення на ўсіх узроўнях улады, дзе правы свабоды слова і мірных сходаў дакладна вызначаныя Канстытуцыяй і гарантуюцца дзяржавай, дзе паліцэйскія не хаваюць свае твары ад мірных дэманстрантаў. Менавіта такой я бачу маю радзіму — Беларусь будучыні, свабодную Беларусь».