Тадэвуш Кандрусевіч шпіталізаваны, чакаецца аперацыя на пазваночніку
Пра гэта паведамляе Catholic.by.

Тадэвуш Кандрусевіч
У сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, будзе знаходзіцца ў шпіталі.
«Рэдакцыя партала Catholic.by звяртаецца з просьбай да ўсіх сваіх чытачоў — вернікаў і людзей добрай волі, — каб у сваіх малітвах, а таксама велікапосных пастановах асаблівым чынам памяталі пра арцыбіскупа і маліліся, просячы аб паспяховай аперацыі і хутчэйшым вяртанні здароўя», — паведамляецца ў звароце на сайце.
Падчас адсутнасці Тадэвуша Кандрусевіча тыя абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генеральны вікарый — біскуп Юрый Касабуцкі.