Тэлеграм-канал «Белыя халаты» даў разгорнутае тлумачэнне пра смяротны выпадак у Маладзечне

Раней з'явілася інфармацыя, што ў шпіталі Маладзечна памерла пацыентка праз тое, што ахоўнікі Лукашэнкі не пусцілі да яе лекара.

1575_istock_75565727_small.jpg

Канал медыкаў паведамляе, што 19 сакавіка ў бальніцу прыязджалі супрацоўнікі СК, але падрабязнасці іх візіту пакуль не вядомыя.
У адказ на каментары галоўнага лекара Маладзечанскай ЦРБ, медыкі (якія пажадалі захаваць сваю ананімнасць) распавялі наступнае: «Тое, што ў кожным корпусе штодня ёсць рэанімацыйная брыгада - гэта хлусня. У той корпус, дзе памерла пацыентка, проста ходзіць анестэзіёлаг, калі там у канкрэтны дзень ёсць аперацыі, якія патрабуюць анестэзіі».
Для лепшага разумення сітуацыі неабходна ўдакладніць, што кардыялагічнае аддзяленне, дзе памерла пацыентка, і рэанімацыя знаходзяцца ў розных будынках.
12 сакавіка ў корпусе, дзе знаходзіцца кардыялогія, працаваў адзін анестэзіёлаг. Яго папрасілі страхаваць аддзяленні па ўсіх пытаннях, прадбачачы, што перамяшчэнні па тэрыторыі будуць забаронены.
Калі ў кардыялогіі стала дрэнна пацыентцы, супрацоўнікі аддзялення патэлефанавалі рэаніматолагу з корпуса праз дарогу. Рэаніматолаг адправіўся аказваць дапамогу ў суседні корпус, але яго ў грубай форме вярнулі ў кабінет супрацоўнікі СБП.
Паколькі выкліканага лекара з рэанімацыі не выпусцілі з корпуса, у тэрміновым парадку да пацыенткі быў выкліканы той анестэзіёлаг, які быў у іх корпусе «на падстрахоўцы». Аднак гэты анестэзіёлаг ў той момант быў задзейнічаны ў аперацыі. Анестэзіёлаг прыбыў да пацыенткі ў кардыялогію як толькі змог, і сапраўды аказваў дапамогу, але, у выпадку экстранай кардыялагічнай сітуацыі, любое, нават невялікае, прамаруджванне можа апынуцца фатальным. Нягледзячы на ​​паўнавартасна аказаныя рэанімацыйныя мерапрыемствы і прыкладзеныя медыкам намаганні, пацыентка, на жаль, памерла.
Медыкі, якія паведамілі гэтую інфармацыю,  робяць акцэнт: факт таго, што выкліканага для аказання дапамогі рэаніматолага не выпусцілі з корпуса, быў. Сапраўды гэтак жа, як відавочная хлусня галоўнага ўрача Маладзечанскай ЦРБ, якая заявіла аб тым, што ў карпусах яе бальніцы заўсёды ёсць асобныя рэмбрыгады.
Дадзеная сітуацыя была выклікана не выпадковасцю, але пэўнай колькасцю памылак:- праз прыезд Лукашэнкі ў бальніцу па загадзе адміністрацыі і пад кантролем СБП медыкі былі зачыненыя ў сваіх карпусах;
- у закрытым корпусе, дзе стала дрэнна пацыентцы, не было рэмбрыгады, быў толькі адзін анестэзіёлаг;
- адзіны анестэзіёлаг на ўвесь корпус быў заняты ў аперацыях;- занадта заўзятыя прадстаўнікі СПБ не выпусцілі рэаніматолага з корпуса, перашкодзіўшы лекару выконваць свае прамыя працоўныя абавязкі.