Тэлевядоўцу Дзянісу Дудзінскаму прысудзілі 10 сутак

Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно затрымалі ўчора ўвечары. Сёння суддзя Анастасія Ляйкоўская прысудзіла яму 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

6d7c4439_fc68_4c09_b5fd_0cc60206efeb_cx0_cy52_cw0_w1200_r1.jpg


Нагадаем, Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно затрымалі ў Мінску 2 верасня.
Вядучы тэлеперадачы "Поспех у прыдачу" на тэлеканале АНТ Дзмітрый Кахно застаўся без эфіраў пасля эмацыйнага паста ў сацсетках з нагоды затрыманняў каля крамы Symbal.by. Пазней ён звярнуўся з адкрытым лістом да калег, якія яшчэ працуюць на Беларускім тэлебачанні. Тых «хто "не можа нармальна спаць па начах", шоўмэн заклікаў "зрабіць крок, без скандалаў і гучных заяў", гэта значыць звольніцца. Дзмітрый паабяцаў, што асабіста заступіцца за кожнага з іх.
Дзяніс Дудзінскі таксама пацярпеў з-за адкрытага выказвання свайго меркавання. Пасля паста Дзяніса аб затрыманнях каля крамы Symbal.by стала вядома, што ён з жонкай Кацярынай Раецкай адхілены ад вядзення «Славянскага базару». Пазней стала вядома, што яго звольнілі з БТ.
Тэлевядоўцу Дзмітрыя Кахно будуць судзіць у 15.40 у судзе Першамайскага раёну. Суддзя Максім Трусевіч.