The Guardian апублікавала артыкул пра «чорны тыдзень» для беларускіх НДА
Брытанскае выданне The Guardian апублікавала артыкул пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх недзяржаўных арганізацый.
![dfb3be75d944be816032a4a7bf19b36a.jpg dfb3be75d944be816032a4a7bf19b36a.jpg](/img/v1/images/dfb3be75d944be816032a4a7bf19b36a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Толькі за апошнія 10 дзён было праведзена больш за 60 ператрусаў, працягваюцца рэйды і арышты праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў.
Праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што апошняя серыя арыштаў і ператрусаў з'яўляецца часткай «татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці».
«Гэта поўная чыстка грамадзянскай супольнасці. НДА заўсёды знаходзіліся пад ціскам у Беларусі, але гэтыя рэйды, гэтая хваля арыштаў і ператрусаў ніколі не назіралася раней», — сказала выданню Марына Варабей, заснавальніца Freeunion.online
З пачатку ліпеня ператрусы прайшлі больш чым у 40 арганізацыях.
Пасля ператрусаў, НДА пачалі ліквідоўваць — пад «зачыстку» патрапілі ў тым ліку медыяплатформа «Імёны», «Human Constanta», «Прэс-клуб», ПЭН-цэнтр і дзясяткі іншых арганізацый. Толькі сёння, 23 ліпеня, стала вядома пра ліквідацыю больш чым 40 грамадскіх арганізацый.
![Аперацыя «Ліквідацыя»: улады ліквідуюць дзясяткі НДА Аперацыя «Ліквідацыя»: улады ліквідуюць дзясяткі НДА](/img/v1/images/hammer_2669857_1280.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле belaruspartisan.by