TikTok-блогерку затрымалі за антываенныя відэа і ўдзел у пратэстах–2020
ГУБАЗ затрымаў TikTok-блогерку за тое, што дзяўчына публікавала на сваёй старонцы антываенныя відэа і ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года.

Прынамсі, так сцвярджаецца ў тэлеграм-канале ўстановы, што затрымала TikTok-блогерку, паведамляе Медыязона.
Сілавікі апублікавалі відэа з некалькімі TikTok дзяўчыны. Таксама ў палонным роліку яна на камеру распавядае, што яе затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года і выкарыстанне пратэставай сімволікі. «Таксама ўвесь гэты час вяла instagram і TikTok, у якім негатыўна адгукалася наконт ваенных дзеянняў Расіі на тэрыторыі Украіны», — кажа яна.
ГУБАЗ сцвярджае, што TikTok-блогерка “атрымала чыстае ложка-месца ў чыстай камеры", аднак афіцыйнай інфармацыі пра тое, што супраць дзяўчыны распачатая крымінальная справа, няма.
На момант публікацыі на TikTok затрыманай было падпісана 2 485 чалавек.