На Байкануры затрымалі блогера, вядоўцу канала Bald and bankrupt, і беларуску

На Байкануры затрымалі блогера Рыча Бенджаміна, які вядзе канал Bald and bankrupt, і грамадзянку Беларусі Аліну Зелупу. Пра гэта паведаміў гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін.

alina_adzika.jpg

«У 18.10 гадзін па маскоўскім часе з Касмічнага цэнтра "Паўднёвы" (Байканур) паступіў даклад аб затрыманні ў раёне стартавай пляцоўкі 112 (комплекс "Буран", які належыць казахстанцам) грамадзяніна Вялікабрытаніі Рыча Бенджаміна і грамадзянкі Беларусі Зелупы Аліны. Абое знаходзяцца ў УУС г. Байканур. Вядуцца следчыя дзеянні», — напісаў Рагозін.

Прычыну затрымання Рагозін не ўдакладняе.

Блогер пабываў у розных небяспечных рэгіёнах планеты. Аліна — беларуска, што на 20 гадоў маладзейшая за Рыча, — яго жонка. 

На канал блогера падпісаныя 3,5 мільёна чалавек. Апошнія ролікі на Bald and bankrupt прысвечаныя Украіне. Раней Рыч Бенджамін выпусціў некалькі дзясяткаў відэа пра Беларусь.

Згодна з Дагаворам аб арэндзе комплексу «Байканур», на тэрыторыі аднайменнага горада дзейнічаюць і расійскія, і казахстанскія законы, а кіраўнік мясцовай адміністрацыі прызначаецца сумесным рашэннем дзвюх краін, адзначае «Медыязона».