Беларуску і брытанскага блогера, затрыманых на Байкануры, адпусцілі

Учора на Байкануры затрымалі вядомага блогера Рыча Бенджаміна, які вядзе канал Bald and bankrupt, і грамадзянку Беларусі — 31-гадовую Аліну Зелупу. Але пасля іх усё ж адпусцілі.

alina_adzika_1.jpg


Бенджамін Рыч, на чый канал падпісана 3,5 мільёна чалавек, расказаў у Інстаграме, што іх затрымалі за спробу паглядзець на касмічны чаўнок «Буран» без спецыяльнага дазволу. Расійская паліцыя дапытвала нечаканых турыстаў некалькі гадзін.

Блогеру выпісалі штраф у 60 фунтаў стэрлінгаў (каля 250 беларускіх рублёў).

Па яго словах, пасля паліцыя нават правяла ім экскурсію па закрытых частках Байканура, давезла на чыгуначны вакзал і адпусціла.

Згодна з Дагаворам аб арэндзе комплексу «Байканур», на тэрыторыі аднайменнага горада дзейнічаюць і расійскія, і казахстанскія законы, а кіраўнік мясцовай адміністрацыі прызначаецца сумесным рашэннем дзвюх краін, адзначае «Медыязона».